РУ БЕ EN

Приём в первый класс

Белорусскоязычные классы

Паважаныя бацькі!

      Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна паведамляе, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.

На падставе артыкула 82 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі дзяржава гарантуе права на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам.

    Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ў Кастрычніцкім раёне г. Гродна створаны ўмовы для навучання і выхавання дзяцей на беларускай мове ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Гродна” (Шндурская шаша, 14). Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі прапануем тэлефанаваць дырэктару Парманчуку В.В. па тэлефоне 33 20 98.

      Запрашаем у класы з беларускай мовай навучання!

свернуть
поделиться в:

Интернет-ресурсы: