РУ БЕ EN

Вечар-успамін "Жыве Максімава імя", прысвечаны 131-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіч

10.12.2022

 

9 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа 34 г. Гродна"  прайшоў вечар-успамін "Жыве Максімава імя", прысвечаны 131-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Сярод запрошаных гасцей - загадчык аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Гродна Адамовіч Алена Вацлаваўна. Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі вучні 8-х класаў пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Ю.А.Фядзюк. 
На вечары-успаміне пранікнена гучалі вершы класіка ў выкананні васьмікласнікаў, дэманстраваўся відэаролік , на якім настаўнікі школы чыталі неўміручы раманс "Зорка Венера", гучалі песні на словы М.Багдановіча ў выкананні ўсіх удзельнікаў свята пад кiраўнiцтвам настаўнiка школы К.У.Емяльянчык.
Па заканчэнні мерапрыемства сваімі ўражаннямі падзяліліся А.В.Адамовіч, дырэктар школы В.В.Парманчук і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце К.Я.Гушчынская.
Мерапрыемства пакiнула незабыўнае ўражанне і нiкога не пакiнула раўнадушным.
 
 
 

Фотогалерея:

поделиться в: