Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы
21.02.2023
21 лютага 2023 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
На працягу дня аматары роднага слова змаглі далучыцца да разнастайных творчых акцый, чэленджаў, інтэлектуальных конкурсаў, прачытаць свае любімыя вершы беларускіх класікаў, паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні.
З мэтай удасканалення ведаў па беларускай мове члены адміністрацыі, настаўнікі, вучні старэйшых класаў школ і гімназій раёна прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце.