РУ БЕ EN

Раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

29.03.2023

 

29.03.2023 на базе ДУА "Сярэдняя школа № 38 імя Кірылы Тураўскага г. Гродна” прайшло раённае вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры  па тэме “Фарміраванне сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” асобасных кампетэнцый вучняў: грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да гісторыі і традыцый роднага краю, яго культуры”.

Адукацыйную і выхаваўчую прастору ўстановы адукацыі прадставіла намеснік дырэктара па вучэбнай  рабоце Маркевіч К.І.

Крытэрыі ацэнкі кампетэнтнасці педагога ў рэалізацыі выхаваўчых задач на ўроку прааналізавала   метадыст ДУ “Вучэбна-метадычны кабінет  Кастрычніцкага раёна г. Гродна” Палуйчык В.Г.

Пра асаблівасці фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскасці і патрыятызму на уроках беларускай мовы і літаратуры паведаміла Івашкевіч Ж.А.

Вопыт фарміравання любові і павагі да родных каранёў праз пазакласную дзейнасць на прыкладзе мерапрыемства “Як турыст па Гродзенскім краі падарожнічаў” прадэманстравалі настаўнікі Канаплянка Т.У. і Беняшэўская В.М.

Майстар-клас па складанні вучэбных практыкавання на аснове тэкстаў патрыятычнага зместу  з лінгвістычнымі заданнямі пошукавага характару правяла Пшыбыш Л.І.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмілася з патэнцыялам музея “Хрысціянскія каштоўнасці і традыцыі ў сям’і” і рэсурснага цэнтра Кастрычніцкага раёна г. Гродна  “Духоўнасці жывая нітка” ў фарміраванні павагі ў падрастаючага пакалення да гісторыі і традыцый роднага краю, яго культуры.

Мерапрыемства прайшло на высокім арганізацыйным і метадычным узроўні.

 

Фотогалерея:

поделиться в: