Тыдзень "Квітней наша родная мова!"
21.02.2024
У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 108 г. Гродна» прайшоў тэматычны тыдзень "Квітней наша родная мова!", прысвечаная Міжнароднаму дню Роднай мовы. На працягу тыдня выхаванцы, бацькі і супрацоўнікі дзіцячага садка размаўлялі на беларускай мове. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы і на працягу ўсяго тыдня, чулася родная мова: добрай раніцы, дзякуй, калі ласка, выбачайце, рады вас бачыць, прыемнага апетыту.
У рамках тэматычнага тыдня была арганізавана экскурсія ў міні-музей «Зямля пад белымі крыламі», дзе дзеці пазнаёміліся з прадметамі даўніны, з цікаўнасцю разглядалі прадметы побыту нашых продкаў, запомнілі назвы экспанатаў і дэталяў нацыянальнага касцюма, паслухалі аповед педагогаў пра гісторыю і культуру малой радзімы.
У гутарках з дзецьмі педагогі знаёмілі выхаванцаў з паняццем “родная мова", тлумачылі, чаму яго называюць роднай, распавялі пра яго значэнне ў жыцці кожнага чалавека.
З вялікай цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў конкурсе знаўцаў беларускіх народных казак, прыказак і прымавак, складалі і адгадвалі загадкі завучвалі пацешкі, інсцэніравалі беларускія народныя казкі, гулялі ў народныя гульні.
Вядома, гэты тыдзень не абышоўся і без актыўнага ўдзелу бацькоў у запланаваных мерапрыемствах. Так у групах была праведзена акцыя «Маё любімае слова па-беларуску», дзе бацькі маглі напісаць на кветках-васільках любімыя словы на роднай мове. Вельмі прыемна было чуць ад дарослых такія душэўныя і прыгожыя словы: Радзіма, каханне, пяшчота....
Падчас святочнага мерапрыемства выхаванцы выконвалі народныя танцы, спявалі, гулялі ў беларускія народныя гульні, чыталі вершы на беларускай мове.
Свята прайшло ў атмасферы цяпла, дабрыні і любові да сваёй Радзімы.