Сучасны ўрок беларускай мовы (літаратуры)
05.03.2024
5 сакавіка 2024 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 38 імя Кірылы Тураўскага г. Гродна” прайшоў абласны семінар-практыкум для метадыстаў раённых вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць выкладанне беларускай мовы і літаратуры, кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Сучасны ўрок беларускай мовы (літаратуры): тэарэтычны і практычны аспекты выхавання і развіцця асобы вучня”.
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў семінара звярнулася С.У.Гузава, метадыст цэнтра агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. З адукацыйнай прасторай Кастрычніцкага раёна г.Гродна, прыярытэтнымі накірункамі дзейнасці ўстаноў адукацыі і дасягненнямі пазнаёміла прысутных начальнік аддзела адукацыі Л.У.Ніцкая. Пра дзейнасць раённага метадычнага фарміравання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры расказала метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Кастрычніцкага раёна г. Гродна В.Г.Палуйчык.
Візітную картку школа прадставіў дырэктар С.М.Кісялёў і вучні ўстановы адукацыі, якія стваралі ўрачысты і святочны настрой.
У тэарэтычным блоку семінара-практыкуму быў прадстаўлены вопыт настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры СШ № 38 Ж.А.Івашкевіч, Т.У.Канаплянкі, В.М.Беняшэўскай.
У практычнай частцы семінара ўдзельнікам былі прапанаваны майстар-клас настаўніка СШ № 34, удзельніка рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года-2024” Ю.А.Фядзюк, прысвечаны дзейсным прыёмам работы з тэкстам, і міні-ўрок для дарослых настаўніка СШ № 41 Т.В.Лойшы па развіцці пазнавальнай актыўнасці і функцыянальнай адукаванасці вучняў.
Назапашаным вопытам па тэме семінара падзяліліся настаўнікі СШ № 39 Э.У.Урублеўская, СШ № 38 Л.І.Пшыбыш, а таксама дырэктар СШ № 6 П.М.Ушкевіч.
Удзельнікі семінара адзначылі вялікую ролю музея “Хрысціянскія каштоўнасці і традыцыі ў сям’і” (кіраўнік С.Ю.Ходар) і рэсурснага цэнтра Кастрычніцкага раёна г. Гродна “Духоўнасці жывая нітка” у станаўленні нацыянальнай самасвядомасці і духоўнасці падрастаючага пакалення.
Практыка-арыентаваны семінар атрымаў высокую ацэнку ўдзельнікаў.