РУ БЕ EN

Белорусскоязычные группы

Паважаныя бацькі!

Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастычніцкага раёна г. Гродна вывучае запыт бацькоў на адкрыццё групп дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускай мовай навучання і выхавання.

 

Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць галоўнаму спецыялісту аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна  па тэлефоне 39 82 56.

Запрашаем, калі ласка, у беларускамоўную групу!

Интернет-ресурсы: